Ніва № 47 (2845), 18 лістапада 2010 г.

Беларускія абрады на сцэне

Аляксей МАРОЗ

Большасць самадзейнікаў, якія 7 лістапада выступілі ў Гайнаўскім доме культуры ў час ХVІІ Прэзентацый абрадавых калектываў „Беларускі абрад на сцэне”, дзяцінства і маладосць правялі без тэлевізараў, а тым болей без інтэрнэту. Цяпер электронныя СМІ многа часу крадуць маладым людзям і, забіраючы іх з рэальнага свету, уводзяць у віртуальную рэчаіснасць. Дзеткі і моладзь, якія мнагалюдна выступілі на сцэне ГДК, паказалі, што можна гуляць і адпачываць інакш, чым робяць іх сябры, вяртаючыся да традыцый і мясцовага фальклору.

Песні і абрады пераказваліся з пакалення ў пакаленне. У мінулым спадарожнічалі яны сялянам у час палявых прац, святочных сустрэч і сямейных урачыстасцей. Цяпер модным стала паказваць абрады на сцэнах гмінных асяродкаў культуры або ў час мерапрыемстваў, так як робіць гэта Музей малой айчыны ў Студзіводах ці Галоўнае праўленне БГКТ, прэзентуючы іх шырэйшай публіцы. Многа людзей сабралася ў ГДК, каб паглядзець на народныя абрады, паслухаць аўтэнтычныя песні. На жаль, сярод публікі пераважалі старэйшыя асобы, якія памятаюць вясковыя абрады з часоў маладосці. Затое сярод выступаючых на сцэне былі ўжо шматлюдныя дзіцячыя і маладзёжныя калектывы.

Абрадавыя выступленні пачалі якраз наймалодшыя выканаўцы. „Жніўны абрад Бельшчыны”, а канкрэтна зажынкі, удала паказалі дзеткі і моладзь з тэатральнага калектыву „Антракт” Бельскага дома культуры, які працуе пад кірункам Альжбеты Фіёнік. Наймалодшыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF