Ніва № 47 (2845), 18 лістапада 2010 г.

Клапатлівыя Ежы Гедройц і Чэслаў Мілаш!

Ганна КАНДРАЦЮК

— Паколькі ў 2011 годзе будзем адзначаць дзесяцігоддзе ад смерці Ежы Гедройца і стагоддзе з дня нараджэння Чэслава Мілаша, мы рашылі прысвяціць ім цыкл лекцый, — сказала прафесар Ліля Цітко, кіраўнік Кафедры беларускай культуры ў Беластоку. — Даклады ў асноўным будуць кранаць іх сувязі з Беларусю.

Таму як першы госць беларускага чацвярга (4 лістапада) выступіла прафесар Івона Гофман, сааўтарка з публіцыстам Леапольдам Унгерам кнігі „Тэчкі Гедройца”, выдадзенай сёлета Люблінскім універсітэтам ім. Марыі Кюры-Складоўскай і Парыжскім літаратурным інстытутам. У зборніку выразкі з газет ды непублікаваныя запіскі Ежы Гедройца.

— Гэта першая прэзентацыя асабістага архіва Гедройца, дзе ясна і паслядоўна выкладзены яго погляды і іэді. Ад пачатку рэдактар „Культуры” гаворыць пра бескарысную службу інтарэсам дзяржавы, змагаецца з яе фобіямі, найперш з антысемітызмам. Шмат увагі прысвячае ўсходняму суседству, даказвае, што існаванне незалежных Украіны, Беларусі і Літвы — гарантыя незалежнасці і развіцця сучаснай Польшчы, — адзначыла дакладчыца.

Памешчаныя на 348 старонках запіскі гэта не толькі палітычныя каментарыі да актуальных падзей. Шмат месца, напрыклад, адводзіцца ахове Белавежскай пушчы. Цікавасць да нашага беларуска-беластоцкага панадворка проста здзіўляе. Рэдактар парыжскай „Культуры” абураецца, напрыклад, метанакіраванымі дзеяннямі ў бок знішчэння „Нівы”, пратэстуе супраць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF