Ніва № 47 (2845), 18 лістапада 2010 г.

Каб стаць войтам або бурмістрам

Аляксей МАРОЗ

Ва ўсходніх гмінах Падляшскага ваяводства, дзе кампактна жывуць беларусы, на пасаду войта ці бурмістра прэтэндуе па некалькі кандыдатаў. Аднак у трох нашых гмінах у прэтэндэнтаў на пасаду войта няма контркандыдатаў. У Арлянскай гміне адзінока балатуецца Пётр Сэльвесюк, у Чыжоўскай гміне — Юрый Васілюк, а ў Гарадоцкай гміне — Веслаў Кулеша. Выбаршчыкам гэтых трох гмін трэба будзе прагаласаваць за або супраць кандыдата (паставіць крыжык побач слоў „так” або „не”). Каб стаць войтам, такому кандыдату неабходна набраць больш за 50% галасоў падтрымкі, што пры адсутнасці контркандыдата не павінна быць праблемай. А ў астатніх нашых гмінах вядзецца заўзятая або больш памяркоўная выбарчая кампанія, аднак без апытанняў вельмі цяжка прадказваць, хто стане войтам ці бурмістрам у канкрэтнай гміне.

Кандыдаты на войтаў і бурмістраў, якія раней належалі да БНВК

Кандыдатамі на войтаў і бурмістраў на Гайнаўшчыне, якія раней належалі да Беларуска-народнага выбарчага камітэта, з’яўляюцца Міраслаў Раманюк (зараз ад ПСЛ) — прэтэндэнт на пасаду бурмістра Гайнаўкі, Міраслаў Баравік (цяпер ад Грамадзянскай платформы) — на войта Гайнаўскай вясковай гміны, Ірына Негярэвіч (ад ГП) — на бурмістра Кляшчэляў, Яўген Дудзіч (ад Выбарчага камітэта „Гайнаўская зямля”) — на войта Нарваўскай гміны і Юрый Васілюк (ад камітэта „Гайнаўская зямля”) — на войта Чыжоўскай гміны.

Кандыдата на войта Гайнаўскай гміны Міраслава (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF