Ніва № 47 (2845), 18 лістапада 2010 г.

Іконы прамоцыі

Міра ЛУКША

Шматкультурнасць — адзін з козыраў нашага ваяводства і яго сталіцы. Пра гэта не забываюць упамянуць ні маршалак, ні ваявода, ні іншыя чыноўнікі, асабліва тыя, якія на сваіх пасадах займаюцца справамі культуры. Усе комплексы Польшчы-Б (культурныя, але перш за ўсё гаспадарчыя) трэба загаіць і паказацца на шырэйшым фоне вялікай Польшчы, або і Еўропы (як адзін з „надморскіх” рэгіёнаў). Унутраная прамацыйная кампанія „зубровага рэгіёна”, якому воблік даў таксама экспартны падляшскі тавар Лявон Тарасэвіч, пачалася яшчэ ў жніўні, у Аўгустове. Тады быў запрэзентаваны падляшскі паштовы дыліжанс. На прамоцыю Маршалкоўская ўправа выдала каля 700 тысяч злотых. Праз год чакае нас пачатак вонкавай прамоцыі Падляшскага ваяводства. Прамоцыя самога Беластока каштавала каля 1,4 мільёна злотых; амаль 80% дафінансаваў ЕС. Мела яна не толькі заахвоціць турыстаў да наведання нашага горада, але і паказаць, што ломіць ён стэрэатыпы тае Польшчы-Б. Рэкламная акцыя ахапіла тэлестанцыі ТВН-24 і рэгіянальныя каналы, а таксама рэгіянальнае вяшчанне Польскага Радыё, Тройку, штодзёнкі „Gazeta Wyborcza” і „Rzeczpospolita”, інтэрнэтныя сайты „Інтэрыя” і „Онэт”, а таксама більборды і сітыляйты. У дзесяці гарадах Польшчы ад 1 мая да 14 чэрвеня ў прэсе, інтэрнэце і тэлебачанні гучаў лозунг „Узыходзячага Беластока”. Гэта першая такая кампанія ў гісторыі сталіцы Падляшша. Прамацыйная кампанія Беластока планавалася ўжо летам 2009 года. Мела яе правесці група (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF