Ніва № 47 (2845), 18 лістапада 2010 г.

Алімпійскі прынцып або Цырк на дроце

Віктар САЗОНАЎ

Няўжо гэта ўсё адбываецца на самой справе? На Беларусі дзесяць кандыдатаў у прэзідэнты, якія ўжо набралі па сто тысяч подпісаў! Дзевяць з іх прыпісваюць сябе да апазіцыі! Адзін, дзеючы на сённяшні момант кіраўнік краіны, гаворыць пра сябе як пра найвялікшага дэмакрата. Расія заяўляе, што не будзе падтрымліваць Лукашэнку. Лукашэнка кажа, што і не настойвае на тым, бо ў яго зараз і без Расіі хапае тых, хто яго падтрымае. І яшчэ дабаўляе, што не бачыць аніякай розніцы ў беларускім і рускім народах, таму Беларусь і Расія заўсёды будуць самымі блізкімі сябрамі і партнёрамі.

А ў гэты час, калі начальнік беларускай дзяржавы ва ўпор не заўважае розніцы паміж беларусамі і рускімі, прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ аніяк не хоча растлумачыць студэнтам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ці праўда, што яна заявіла на нядаўняй сустрэчы з амбасадарамі Еўрасаюза ў Вільні, што перамога Аляксандра Лукашэнкі на чарговых прэзідэнцкіх выбарах забяспечыць стабільнасць Беларусі і абмяжуе ўплыў Расіі ў гэтай краіне.

Гэтае выказванне стала лакмусавай паперкай для ўсіх кандыдатаў у беларускія прэзідэнты. І ўжо няважна ці казала гэта Даля Грыбаўскайтэ, ці не казала. Важнае як і хто на тое адрэагаваў.

Дзеючы кіраўнік краіны аніяк не пракаментаваў гэтай гістарычнай фразы. А яму і не трэба, бо за яго гэта зрабіла беларускае тэлебачанне. Адзін з вядучых, бэсцячы апазіцыйна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF