Ніва № 47 (2845), 18 лістапада 2010 г.

Паўстагоддзя ў службе. Святар, навуковец, бацька

Міра ЛУКША

Мітрапаліт Сава ў сваім слове 14 лістапада, у час службы ў рыбалаўскай царкве на прыхадскім свяце, успамінаў святых заступнікаў — святых Кузьму i Дзям’яна Асійскіх, якія сярод усходнiх славян лiчацца ахоўнiкамi рамёстваў, асаблiва майстроў кавальскай справы i швачак, ахоўнiкамi сямейнага ачага, святасцi i непарушнасцi шлюбу ды сямейнага жыцця. Нарадзіліся яны ў Малой Азіі, выгадавала іх маці-хрысціянка Феадоція. Асноўным заняткам братоў была лекарская справа. Яны лiчылi сябе слугамi Бога, якiя пазбаўляюць ад хвароб братоў па веры, i не бралi за гэта грошай. Лекарскую справу Кузьма i Дзям’ян сумяшчалi з пропаведзямi, тлумачылi хворым, што яны лечаць сiлай Хрыстовай, якая адкрывае шлях да сапраўднага здароўя — выратавання душы. Бяссрэбранiкам Кузьме i Дзям’яну моляцца пры розных немачах, а таксама аб ахове сямейнага ачага, для дапамогi ў навуцы, грамаце i прасвятленнi розуму. Стаўшы майстэрскімі лекарамі, браты вылечвалі хворых людзей і быдла, не беручы ўзнагароды за сваю працу, дапамагалі тым, якія жывуць у нястачы, звярталі шматлікіх людзей у хрысціянскую веру. На іконах Кузьма і Дзям’ян адлюстроўваліся са скрыначкамі-аптэчкамі ў руках. Дзень Кузьмы і Дзям’яна асабліва шанаваўся таму, што гэтыя святыя спрыялі вяселлям.

Мураваная царква Кузьмы і Дзям’яна ў Рыбалах, пабудаваная ў 1874-1879 гадах у г.зв. расійскім стылі, на плане квадрата, з пяццю купаламі, стала трэцім месцам богаслужэння (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF