Ніва № 46 (2844), 14 лістапада 2010 г.

У Вайской на 200-ю гадавіну з дня нараджэння Плакіда Янкоўскага

Алег ЛАТЫШОНАК

Аўтара таямнічых «Рассказов на белoрусском наречии» даследчыкі шукаюць ужо некалькі гадоў. Гэтая чытанка для школьнікаў, напісаная на розных гаворках і выдадзеная афіцыйна царскімі ўладамі ў Вільні ў 1863 годзе, разбурае закамянелыя стэрэатыпы беларускай гісторыі, таму відаць і не мае належнай павагі. Не пісаў жа Кастусь Каліноўскі, што «як дзень з ночай не ходзіць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй маскоўскай»?

Усё ж такі напісаў нехта і выдаў першы нарыс гісторыі Беларусі на беларускай мове. Напісаў, канкрэтна, на заходнепалескай гаворцы, якой лічыў беларускай: «Кто булы наши найдавнийшіи диды, якая була ихъ доля до Уніи?». Успомнім, стаяў 1863 год і ніякай беларускай літаратурнай мовы не існавала. Кожны беларус беларускай мовай лічыў сваю гаворку.

Ігар Запрудскі аўтарам «Кто булы...» палічыў Міхайлу Каяловіча. Але той нарадзіўся ў Кузніцы-Беластоцкай, дзе гавораць на гарадзенскай гаворцы ды заходнепалескай гаворкай не валодаў. Больш таго, пішучы пра Міхайлу Баброўскага (ураджэнца Волькі, што пад Кляшчэлямі), назваў ягоную мову маларускай, значыць — падляшскіх (і заходнепалескіх) гаворак беларускімі не лічыў. Я пачаткова думаў, што аўтарам «Расказаў» быў Ігнат Кулакоўскі, родам з Янаўшчыны пад Сухопалем, што пад Пружанамі. На жаль, мая стройная канцэпцыя правалілася, калі Фёдар Клімчук даслаў мне карту гаворак Пружаншчыны, апрацаваную Алёнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF