Ніва № 46 (2844), 14 лістапада 2010 г.

Ад пастушка да рахункавода

Расказ Дзям’яна СВЕНТАХОЎСКАГА, народжанага ў 1931 годзе ў Зубаве (ч. 2) (працяг з 45 н-ра)

Саветы білі па Зубаве, адну кабету ранілі і яна ад ран, ад заражэння памерла. І каня аднаго саветы забілі, і пеўня. Рускі самалёт скінуў бомбу на нямецкія гарматы, адну разбіў; прыехала санітарная машына і неўзабаве батарэю знялі.

Нямецкія танкі з павернутымі назад дуламі адступілі з Зубава ў шэсць гадзін раніцы. Дзед наш начаваў у вёсцы, на досвітку з’явіліся савецкія разведчыкі, дзед злякаўся.

— Хозяин, это мы, свои. Немцы есть?

— Есть.

— Много?

— Много.

Недзе ў дзевяць гадзін раніцы з’явіліся ў вёсцы рускія коннікі, па танкавых слядах ехалі. Пытаюць дзеда:

— Фрыц есть?

— Нет.

Рускіх пехацінцаў з’явілася многа, як мошак. Вечарам хадзілі па вёсцы, збіралі яйкі, сала, танцавалі, спявалі, паставілі радыёпрыёмнік і частушак слухалі. То і мы сходзіліся паслухаць.

Нашу хату заняў нейкі штаб і вартаўнік нас у хату не пускаў. Перад фронтам дзед з бабай павымалі з хаты вокны і аканіцы зачынілі. Гаварылі: як згарыць хата, то хаця вокны астануцца; але ў вайну ў Зубаве нічога не згарэла. А саветы загадалі вокны ўставіць. Нас дахаты не пускалі некалькі дзён, пакуль тут фронт стаяў.

У Кнаразах у час вайны жылі савецкія акушэрка і медсястра, што ў 1941 годзе не ўспелі адступіць з фронтам. І цяпер, у час савецкага наступлення, тая медсястра загінула. Ляжыць яна на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF