Ніва № 46 (2844), 14 лістапада 2010 г.

Падрыхтаваў духовы падмурак!

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі думаем пра Беларускі музей у Гайнаўцы, думаем пра Кастуся Майсеню. Яго асоба ўжо ўганараваная мемарыяльнай дошкай у сярэдзіне будынка. Ніхто не мае сумненняў наконт ролі і значэння вялікага будаўніка і беларуса-адраджэнца. Мала аднак хто ў нас ведае і памятае пра заслугі ў гэтай справе этнографа-адраджэнца Марыяна Пецюкевіча. Можна сказаць, што падрыхтаваў ён духовы падмурак пад гэтую ўстанову. Ды як паказваюць крыніцы, заразіў ён музейнай справай інжынера-эканаміста Кастуся Майсеню. Этнаграфічныя нарысы Марыяна Пецюкевіча, мабыць, памятаюць яшчэ найстарэйшыя чытачы „Нівы”; друкаваліся яны на працягу 60-х і 70-х гадоў ХХ ст. Каштоўныя і ўнікальныя допісы з Сакольшчыны і Гайнаўшчыны (са здымкамі) чакаюць сваіх даследчыкаў і манаграфій. У 1963 годзе Марыян Пецюкевіч пісаў журналісту нашага тыднёвіка Мацею Канапацкаму: (...) Па прыездзе ў Польшчу я быў адным з першых, якія забіралі голас у „Ніве” аб патрэбе, а нават неабходнасці арганізаваць беларускі этнаграфічны музей на Беласточчыне. Я, як этнограф-музеялог, можа больш чым хто іншы душою хварэю над тым, што на нашых вачох беспаваротна гінуць помнікі беларускай народнай культуры, якія мы, этнографы, назвалі жывымі гістарычнымі дакументамі. Дзякуючы Кастусю Майсеню і іншым гэтая справа была пастаўлена на парадак ІV З’езда [БГКТ — аўт.]. А як першы крок да ажыццяўлення з’ездаўскай пастановы „Ніва” апублікавала заклік да беларускага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF