Ніва № 46 (2844), 14 лістапада 2010 г.

Простыя расповеды пра каханне

Ганна КАНДРАЦЮК

Беластоцкая ратуша, 3 лістапада 2010 года, вечар...

— Калі ласка, стаўце свае пытанні, — прапанавала ў пачатку сутрэчы мастачка Малгажата Дмітрук. І разгарнула вышыты ў райскія птахі i ружы ручнік, які атрымала ад сваёй бабулі Марыі Нікіцюк. Пасля гэтага паказала свой навейшы цыкл літаграфій пад загалоўкам Кахаць (2007). Адкрывае яго дзяўчына за кроснамі, якая тчэ паласаты ходнік у свой шлюбны сундук. У куфры пабачым яшчэ шытыя вышываныя кашулі, макаткі, вышываныя ручнікі...

— Макаткі, ходнікі, тканіны са мной ад „заўсёды”. Усе жанчыны ў нашай сям’і, і са стараны маці, і са стараны бацькі, вышывалі, шылі, рабілі на прутках. Я таксама пачала рабіць швэдрыкі ўжо ў пачатковай школе. Спачатку брала моду з журналаў, а пасля, калі тыя гатовыя ўзоры прыеліся, сама іх прыдумвала. Зараз пэўныя элементы, як хаця б паласаты ходнік, прысутныя ў многіх маіх карцінах...

У цыклі Кахаць, які складаецца з 20 літаграфій, асноўнай тэмай з’яўляюцца цяжарнасць і роды. Іх ахінае атмасфера вернасці, працалюбівасці, інтымнасці, прыаздобленай галубамі і квяцістымі макаткамі. У падобнай атмасферы цыклі Тутэйшыя (2003), Одпуст (2004) — пра якія мы ўжо пісалі ў „Ніве”. Сугучная ім і Паніхіда (2006), якая кранае тэмы смерці ды ўражвае цяплом развітання з блізкім чалавекам. У мастацкім расповедзе аснову складае колер надзеі — зялёны. Сапраўды, тыя героі, якія ў Каханні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF