Ніва № 46 (2844), 14 лістапада 2010 г.

Грыбы з цукрам

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Не з’яўляюся празмерным знаўцам нашага грамадства ў яго прафесіянальным спектры. Праўда, у маім школьным часе на ўроках беларускай мовы шмат увагі адводзілася мужыкам пры вывучэнні дарэвалюцыйных тэм і калгаснікам пасля рэвалюцыі. Здаецца, што нейкая ўвага адводзілася таксама рабочым і рэвалюцыйным салдатам. Не вельмі мне вядома, ці такой увагай грамадствазнаўцаў карысталіся грыбнікі і іх подзвігі на фронце змагання за лясны ўраджай. З гэтай прычыны пакарыстаўся я зручным восеньскім сезонам і падаўся на нашу Усходнню сцяну асабіста абследаваць справу і нават за гэтай працай папрактыкавацца.

З пасрэдным, не надта прыгодным для хвальбы ўраджаем улез я ў аўтобус прыватнай фірмы ў гарадскім напрамку. Адбылося гэта на адным з пачатковых прыпынкаў, калі яшчэ не ўсе крэслы былі заседжаны. Але зараз жа яны запоўніліся і адна мажная дама выказала незадавальненне:

Даюць такі малы аўтобус. А не маглі даць вялікага? Дурні там сядзяць!

Апошняя ўвага датычыла, вядома, дыспетчараў. Дыспетчараў прыватнай фірмачкі, якія, магчыма, з’яўляюцца адначасна яе ўласнікамі і вадзіцелямі, а самаходаў у іх столькі, што на трасе. І дзякуючы ім менавіта, пасажыры карыстаюцца на той трасе таннейшымі праездамі ў іх і ў канкурэнцыі.

Аўтобус, быццам грыбнік грыбы, забіраў чарговых пасажыраў, станавілася цесна і нявыгадна. Падаў голас пажылы грыбнік, які сеў запозна і давялося яму ехаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF