Ніва № 46 (2844), 14 лістапада 2010 г.

Праверка „на вашывасць”

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ну вось за плячыма ў беларускага грамадства адзін з самых важкіх і вызначальных этапаў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Зараз тэрытарыяльныя камісіі вядуць праверку падпісных лістоў і неўзабаве будзе вынесены вердыкт Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Варта зняць капялюш перад лідарам партыі „зялёных” Юрыем Глушаковым. Ён прынамсі сумленна прызнаўся, што не здолеў сабраць патрэбную норму подпісаў. Афіцыйна подпісы здалі адзінаццаць прэтэндэнтаў зарэгістравацца кандыдатамі. Але, як кажуць у народзе, не хваліся нажаўшы, а хваліся змалаціўшы. Тым больш, што некалькі з прэтэндэнтаў фактычна не збіралі подпісаў, але паперы падалі і заявілі, што сабралі патрэбную колькасць. Прычым усе ведаюць, хто рэальна працаваў, а хто толькі імітаваў збор. Аднаго такога авантурніка ўжо выкрылі афіцыйна — Цэнтрвыбаркам заявіў, што Уладзімір Правальскі паздаваў ксеракопіі сямісот арыгінальных подпісаў. Навошта спатрэбіўся такі фокус віцебскаму індывідуальнаму прадпрымальніку — сказаць цяжка. Ужо дакладна зразумела, што яго не зарэгіструюць. Яшчэ некалькі апазіцыйных псеўдапрэтэндэнтаў таксама не сабралі патрэбнай колькасці галасоў. Можна прагназаваць, што пару з іх таксама не зарэгіструюць, а аднаго, які неаднаразова ўжо пахваліў дзейснага прэзідэнта, дакладна зарэгіструюць. Не называю тут прозвішчаў, паколькі ў гэтай выбарчай кампаніі ўжо было пару сенсацый. Ёсць версія, што нават усіх зарэгіструюць, абы распыляліся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF