Ніва № 46 (2844), 14 лістапада 2010 г.

Бельск заслугоўвае лепшага кіравання

Аляксей МАРОЗ

З такім лозунгам Бельская кааліцыя (БК), якая ўжо 16 гадоў дзейнічае на Бельшчыне, ідзе на самаўрадавыя выбары і верыць, што яе кандыдат Пётр Божка стане бурмістрам Бельска-Падляшскага. Пётр Сэльвесюк з’яўляецца кандыдатам БК на войта Арлянскай гміны, а шмат вядомых і шанаваных асоб сталі кандыдатамі ад гэтай кааліцыі на павятовых, гарадскіх і гмінных радных у Бельскім павеце. Размова з віцэ-старастам Бельскага павета і кандыдатам на бурмістра Бельска-Падляшскага Пётрам Божкам

Што Бельскай кааліцыі, якая ў Радзе павета з’яўляецца правячым кааліцыянтам, удалося зрабіць на Бельшчыне?

— Можна сказаць, што самаўрадавая рэформа недакончаная і зараз у паветах мала ўласных даходаў з падаткаў. Большасць павятовых бюджэтаў састаўляюць субвенцыі і датацыі, а гэта абмяжоўвае інвестыцыйныя магчымасці. Аднак мы стараемся прыцягваць еўрасаюзныя сродкі і інвестуем. У 2007-2010 гадах удалося нам з вялікім укладам з гмінных бюджэтаў перабудаваць больш за 70 кіламетраў павятовых дарог. Вялікім нашым праектам была тэрмамадэрнізацыя школьных будынкаў. Мянялі мы аконную сталярку, уцяплялі школьныя будынкі і мадэрнізавалі абагравальныя ўстаноўкі. Каля Комплексу школ ¹ 1 у Бельску збудавалі мы спартыўную пляцоўку „Орлік” і працягвалі мадэрнізацыю бальніцы. У Бельскім белліцэі будынак прыкрылі новым дахам, уцяплілі вонкавыя сцены і правялі рамонт усярэдзіне. З выкарыстаннем сродкаў з Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ў гэтай школе некаторыя кабінеты былі абсталяваны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF