Ніва № 45 (2843), 7 лістапада 2010 г.

Найбольш дбаюць аб хату пад пушчай

Міра ЛУКША

— У вясковым краявідзе Падляшскага ваяводства ўсё яшчэ дамінуе драўлянае будаўніцтва, якое належыць да найдаражэйшых культурных каштоўнасцей нашага рэгіёна, — адзначыў Яраслаў Дважанскі, маршалак Падляшскага ваяводства, галоўнага арганізатара, разам з Музеем сельскай гаспадаркі імя Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы, конкурсу „На найлепш захаваны помнік вясковага драўлянага будаўніцтва ў Падляшскім ваяводстве”. — На жаль, апошнія дзесяцігоддзі прынеслі ў тым плане істотныя змены, у выніку якіх драўніна штораз радзей ужываецца ў якасці будаўнічага матэрыялу. Рэдка трапляюцца выпадкі, калі новаўзводжаныя аб’екты спасылаюцца сваім выглядам на мясцовыя формы рэгіянальнай архітэктуры. Таму кожная форма аховы драўляных будынкаў помнікавага значэння адыгрывае вельмі важную ролю ў захаванні нашай рэгіянальнай спадчыны для будучых пакаленняў. Ключавую ролю ў ахове драўлянага будаўніцтва адыгрывае пытанне змены ментальнасці ўласнікаў гэтых аб’ектаў. Захаванне традыцыйнай архітэктуры служыць утрыманню культурнай тоеснасці Падляшша. Неабходнае таксама ўсведамленне мясцовых самаўрадаў — толькі актыўны ўдзел у захоўванні будынкаў-помнікаў можа прынесці поспех у гэтай справе.

Да конкурсу былі заяўлены 72 аб’екты, між іншым аж 53 хаты. З гаспадарчых будынкаў — 2 стадолы, 7 свірнаў і 3 інвентарскія будынкі. Іншыя аб’екты гэта 2 ветракі, пажарнае дэпо, леснічоўка, будынак вакзала і 2 вясковыя святліцы. Знаходзяцца яны на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF