Ніва № 45 (2843), 7 лістапада 2010 г.

Ад пастушка да рахункавода

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Расказ Дзям’яна СВЕНТАХОЎСКАГА, народжанага ў 1931 годзе ў Зубаве.

Пры санацыі ў школу я не хадзіў, а чаму — не ведаю, не было тады школьнага абавязку. З васьмі гадоў стаў пасвіць кароў. З равеснікамі гулялі мы тады ў лапту, па садках за яблыкамі лазілі. Ну, і нас адзінаццаць хлопцаў было з гэтага канца вёскі, то мы, бывала, збіраліся і біліся з хлапечай кампаніяй з другога канца Зубава. Бо тады нас было шмат, што хата то двое-трое дзяцей было, а то і па пяцёра здаралася. І ў нашай сям’і было пяцёра дзяцей, мама з татам ды дзед з бабаю — разам дзевяцёра ў хаце!

Ежу варыла баба, увесь час, дакуль здароўе для гэтага мела; і загадвала ўсімі справамі. Есці ў нас было што, бо гаспадарка вялікая ў дзеда была — дваццаць шэсць гектараў. Да таго ж яшчэ дзед і кавалём быў, кароў у нас многа было, масла сваё білі. І баба шыла таксама мне вопратку, усё рукамі з саматканага матэрыялу: сарочкі, нагавіцы. Тады на вёсцы таксама шмат краўчых было, шылі яны рукамі ў два швы; людзі гаварылі, што між тыя швы вошы хаваюцца. Помню, што абуваўся я ў дзеравякі, зімою ў валёнках хадзіў, а з вясны да восені басанож бегаў, на восені абуваў гумавыя чобаты. Але людзі то і ў холад басанож хадзілі, напрыклад, за грыбамі. Адна баба казала: іду-іду, пасікаю, стану на тое месца, ногі пагрэю і далей у лес.

Як пасля санацыі прыйшлі да нас саветы, то ім у нашай вёсцы брам не стаўлялі. Стаў я хадзіць у школу, вучыў у ёй рускі настаўнік Сяльцоў. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF