Ніва № 45 (2843), 7 лістапада 2010 г.

Зараз адчуваю сябе свабодным (ч.3)

Інтэрв’ю з Анатолем Парэмбскім — беларускім народным паэтам з Валілаў-Станцыі.

Калі Вы пачалі друкавацца ў „Ніве”?

— Магу сказаць так, што я некалькі твораў выслаў у „Новую дарогу”, яшчэ ў час нямецкай акупацыі, але ніводзін не быў надрукаваны. Пасля вайны, у 1945-1949 гадах я амаль нічога не напісаў. Гэта былі найбольш трагічныя гады. Тады на Беласточчыне дзейнічалі псеўдапаўстанчыя польскія мілітарныя групоўкі, якія я называю бандамі. У нас у 1949 годзе было замардаваных імі двух людзей. Я ўжо стаў пісаць з 1956 года, калі паўстала „Ніва”. Там некалькі маіх твораў друкавалася. У „Ніву” я пісаў нерэгулярна. Я заўсёды меў свой погляд на жыццё. Мяне не цікавіла гэта каб камусьці служыць верна.

Вы ў сваім першым зборніку ўсхваляеце глыбокую душу беларускага народа....

— Паглядзіце, якая гэта цікавая з’ява, што калі хто жывы ды здаровы пачуе беларускую песню, то ідзе яе паслухаць. І так дзеецца на фэстах, канцэртах ці Купаллі. Збіраецца тады многа людзей, бо песня глыбока западае ў сэрца і душу. І гэта свайго роду феномен. Гэта ж усё стварыў просты беларускі народ, правільна адлюстраваў і пераказаў свае пачуцці і гэтым трэба цешыцца. У народныя песні ўкладзена чыстая славянская душа беларускага народа. Якая ж яна адкрытая, якая простая і якая шчырая. Таму гэта ўсім людзям падабаецца. У беларускай песні няма ніякага фальшу і таму да беларускай культуры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF