Ніва № 45 (2843), 7 лістапада 2010 г.

Свята Бярначчыны

Ілона КАРПЮК

Дваццаць гадоў таму прыехаў я сюды ўпершыню, на гэтак званы сялянскі адпачынак. Гэта быў 1989 год, — гаворыць Ежы Краўчык. — Вырашыў, што пасля гэтых гадоў хачу штосьці пакінуць па сабе жыхарам вёскі.

У Бярнацкім Мосце спадар Краўчык ужо пару гадоў мае свой панадворак. Першапачаткова быў толькі госцем, турыстам у пушчы.

Я проста закахаўся ў гэтую зямлю — гаворыць. — Мая сям’я з Кракава і Варшавы. Бацька змагаўся ў Варшаўскім паўстанні. Трапіў у Нямеччыну, але адтуль ужо вырашыў вярнуцца не на поўдзень, а ў сталіцу. Я адкрыў для сябе, побач Варшавы, падляшскія краявіды і сюды пастаянна вяртаюся, гэта ўжо і мой кавалак зямлі.

Новы жыхар Ежы Краўчык хутка ўрос у Нараўчанскую гміну. Вельмі актыўна дзейнічае ў нараўчанскім касцёле св. Яна Хрысціцеля.

Так, у мяне зараз дзве парафіі — св. Патрыка ў Варшаве і гэтая мясцовая, — адзначае.

Хаця ён па веравызнанні каталік, вырашыў падарыць вёсцы праваслаўны крыж.

* * *

Гісторыя крыжа цягнецца ўжо год. Жыхары вёскі жартуюць, што ў іх свая „справа з крыжам”, але ў яе зусім іншае вымярэнне. Ідэя яго ўзнікнення — гэта сімвал узаемаразумення і павагі да суседзяў, а мэта — яднанне. Задума спадара Краўчыка знайшла шмат прыхільнікаў, а першым з іх стаў былы надляснічы Надлясніцтва Броўск Роберт Тромбка.

— Сам знайшоў дуб, з асігноўкай, заплаціў за яго, усё як трэба, — казаў айцец Леанід Янкоўскі са (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF