Ніва № 45 (2843), 7 лістапада 2010 г.

Ці ўпушчаны шанц атрымаць грошы?

Аляксей МАРОЗ

Калі Міністэрства асяроддзя распачало інтэнсіўныя намаганні ў напрамку больш строгай аховы Белавежскай пушчы, можна было разлічваць, што не здасца і ў празуменні з мясцовымі самаўрадамі, або без яго даб’ецца сваёй мэты. Самаўрадаўцы Гайнаўскага павета, якія ананімна каментавалі размовы паміж Міністэрствам асяроддзя і пушчанскімі самаўрадамі, таксама гаварылі, што мясцовыя самаўрады не будуць у змозе спыніць працэсу ўвядзення штораз большай аховы Белавежскай пушчы на тэрыторыі Польшчы (у Рэспубліцы Беларусь уся Белавежская пушча ахоўваецца ў рамках парку), чаго патрабуюць не толькі экалагічныя арганізацыі, але і ўлады Еўрасаюза.

Міністэрства асяроддзя папрасіла пушчанскія самаўрады ў тэрміне да 20 кастрычніка даць адказ наконт прапановы пашырэння Белавежскага парку на 12 тысяч гектараў, з якіх 62% ужо зараз ахоўваюцца ў рамках запаведнікаў. У час вясковых кансультацый, а пасля на сесіях гмінных рад быў адкінуты праект павелічэння БНП на тэрыторыі Нараўчанскай і Гайнаўскай гмін (радныя Гайнаўскай гміны таксама аднагалосна прагаласавалі супраць прапанове павелічэння парку), а Белавежская гміна не правяла ні кансультацый, ні галасавання ў сваёй радзе.

— Мы выказалі максімум добрай волі і запэўнілі самаўрадам рэалізацыю ўсіх іх патрабаванняў. Аднак на гэтым этапе белавежскі працэс закончыўся паразай. Не дойдзе да рэалізацыі самай вялікай экалагічнай праграмы развіцця Белавежскай пушчы. Я лічу, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF