Ніва № 45 (2843), 7 лістапада 2010 г.

Не далі б рады без добрых людзей!

Ганна КАНДРАЦЮК

Звонку школа ў Залуках выглядае нецікава — двухпавярховы аблезлы будынак часоў рэальнага сацыялізму. Аднак калі пераступіш яе парог, адразу адчуваецца цеплыня і нейкая прыгажосць. З самага парога вітае нас этнаграфічны куточак з вышыванкамі і старымі сельскагаспадарчымі прыладамі. Абшырны калідор увесь аздоблены насценгазетамі, каляровым дэкорам, фатаграфіямі. У цэнтральным месцы лозунг: Kto ty jesteś? Polak mały. Jaki znak twój? Orzeł biały. Патрыятычныя радкі ілюструе выява арла з пенапласту. Школьны калідор — не проста калідор. Тут ладзяць усе вясковыя мерапрыемствы, тут адбываюцца рэпетыцыі гуртоў Каліна і Калінка, тут прымаюць гасцей з іншых школ і мясцовасцей. Сёння ў Залукі таксама прыедуць гімназісты з Гарадка, каб паказаць сваю п’есу Як муж перастаў жонку слухаць, паспяваць улюбёныя беларускія песні і даказаць, што беларуская мова можа ісці ў пары з польскай.

— Нашы вучні ў палове каталікі, — адзначае дырэктар Ірына Супрун, — аднак усе дзеці з першага па шосты клас вывучаюць беларускую мову.

— Многія школы, якія апынуліся пад пагрозай знікнення, прымаюць такое рашэнне, — намякаю на лакальную „тактыку”.

— Але нам ідзе пра пазітыўную прамоцыю беларускай мовы, — пярэчыць мая субяседніца, — пра тое, каб людзі разумелі, што іх простая мова не горшая за іншыя мовы. Карысць ад гэтага падвойная, сродкі на беларускую мову выдатна папаўняюць школьны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF