Ніва № 45 (2843), 7 лістапада 2010 г.

Дзе тыя людзі, дзе той час

Юрка БУЙНЮК

Не ведаю чаму, але з сантыментам успамінаю 1990-я гады, час, на які выпалі маё дзяцінства і юнацтва. Тады жыццё здавалася прасцейшым. У той час шмат я чытаў кніг, многа пісаў вершаў, якія з 1996 года дасылаў на Агульнапольскі конкурс паэзіі і прозы, арганізаваны тыднёвікам „Ніва”. Апрача вершаў пачынаў я пісаць песні, на словы якіх у маіх думках з’яўляліся мелодыі. У глыбіні маіх мар тоілася надзея стварыць са сваімі сябрамі беларускую маладзёжную групу, аднак не хапала грошай на навуку ігры ды куплю інструментаў. Думаў, што сваімі аўтарскімі песнямі заваюем усю Беласточчыну, падобна як зрабілі гэта „Белы сон” ці „Кардон”, якія тады здабылі папулярнасць у беларусаў Беласточчыны.

Апрача вершаў і песень я з 1995 года сам выдаваў беларускую школьную газетку „Пяцёрка”, якая з верасня 1996 года, калі я паступіў вучыцца ў Бельскі белліцэй, памяняла назву на „Званок”. Помню як у хаце майго сябра Андрэя Красоўскага была сустрэча рэдакцыі „Званка”. Аднак пасля сустрэчы аказалася, што амаль ніхто з маіх рэдакцыйных сяброў не меў часу займацца рэдагаваннем. І так я сам стаў у адной асобе галоўным рэдактарам, графікам ды публіцыстам „Званка”. Гэта быў час, калі не былі яшчэ так распаўсюджаны камп’ютары як зараз і таму я быў прымушаны ўручную пісаць ды размалёўваць газетку. Змест газеткі быў на беларускай мове. У „Званку” рабіў я справазачы з сустрэч беларускіх паэтаў, пісьменнікаў ды музыкаў у нашым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF