Ніва № 45 (2843), 7 лістапада 2010 г.

Небяспечныя гульні

Віктар САЗОНАЎ

Пашанцавала Мядзведзеву, што ён грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Быў бы грамадзянінам Беларусі, то за тое, што піша ў сваім блогу на беларускага прэзідэнта, трапіў бы пад артыкул, які за абразу гонару і годнасці першай асобы беларускай краіны як мінімум не прадугледжвае надбаўкі ў заробку. Пад гэты артыкул ужо не адзін беларус трапіў, нават за выказванні куды больш мяккага характару. А тут такое пішацца і гаворыцца, чаго нават сам Пазьняк сабе не дазваляў. Канешне, Зянон Станіслававіч так не гаварыў з прычыны шляхетнага выхавання, і яшчэ з за таго, што беларуская мова не перанасычаная рэзкімі фразамі замаскіравана-абразлівага характару, як расійская. Але імкнуўся сказаць тое, што думае. А што ў той час пра Аляксандра Рыгоравіча казалі расійскія кіраўнікі, варта сабе прыпомніць.

Калі кіраўнік Расіі захоча нагаварыць кепскага на начальніка беларускай дзяржавы столькі шмат, колькі ён раней рабіў і казаў добрага, то яму прыйдзецца пайсці на другі тэрмін, гаварыць кожны дзень і не змаўкаць нават уначы. І то часу наўрад ці хопіць. Колькі было ў адрас беларускага кіраўніка сказана добрага, ласкавага і цёплага! І найлепшымі стасункамі называлі адносіны беларускага і расійскага бакоў, і найлепшымі суседзямі прыкідваліся. І гандлёвы абарот усіх задавальняў, і наладжванне нібыта гвалтоўна парваных эканамічных сувязей, і нейкае незразумелае нікому паглыбленне эканомік адна ў другую. А што ўжо казаць пра падрыхтоўку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF