Ніва № 44 (2842), 31 кастрычніка 2010 г.

Добрая работа і неахвота ў Орлі!

Ганна КАНДРАЦЮК

— Гэта вы? — спытала я, пераступаючы парог школьнай канцылярыі ў Орлі.

— Так, гэта я, — усміхнулася Хрысціна Куколка.

Заўсёды інтрыгаваў мяне гэты голас. Асоба, якая падымала трубку, натуральна адказвала па-свойму, заўсёды знаходзіла патрэбныя мне асобы або інфармацыі. Сёння таксама, цягам цэлага дня, разам з настаўніцай Марысяй Тамчук будуць суправаджаць мяне па аграмадным будынку школы, які сам па сабе ўяўляе найбольшае прадпрыемства ў гміне. Тут працуе 28 настаўнікаў, двух канцылярскіх працаўнікоў (зараз дапамагаюць ім яшчэ дзве стажоркі), тры прыбіральшчыцы, возьны, тры кухаркі (і адна стажорка), трох качагараў (сезонныя працаўнікі) і 204 вучняў ва ўзросце ад чатырох да шаснаццаці гадоў. У школе працуюць гмінная бібліятэка і публічная стаматалагічная амбулаторыя.

Нягледзячы на адкрытасць у бок грамадства, школа ў Орлі ўспрымаецца як недасяжная элітная ўстанова. Яе прэстыж будуюць найперш праекты і поспехі ў агульнапольскіх конкурсах і спаборніцтвах, свае выданні, выставы і сустрэчы з цікавымі людзьмі. Пра дзейнасць настаўнікаў нават канкурэнцыя гаворыць з прызнаннем:

Добру работу робяць, — пачуем пасля ў Гмінным асяродку культуры.

* * *

Год таму, калі падляшскі маршалак уручаў стыпендыі таленавітай моладзі, увазе публікі быў прапанаваны фільм арлянскіх гімназістаў пад загалоўкам І асталася толькі сінагога. Героі фільма размаўлялі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF