Ніва № 44 (2842), 31 кастрычніка 2010 г.

Партызанскі атрад Нікадзіма

Пётр АХРЫМЮК

Паходжу з вёскі Ахрымы, якая да 1939 года налічвала трыццаць чатыры гаспадаркі. Жылыя і гаспадарчыя памяшканні былі пабудаваны з драўляных дыляў, амаль усе яны былі крытыя саламянай страхой, а толькі пяць — чарапіцай. Вёска быццам уціснулася ва ўсходнюю акраіну Белавежскай пушчы. Трыстагадовыя, простыя як свечы сосны рваліся ў неба.

Мая бабуля займалася гаданнем сноў і прадказваннем будучыні. Раніцай выходзіла на двор, вярталася дадому і інфармавала, што бор шуміць і гэта абазначае змену надвор’я. Ейныя прагнозы збываліся. Суседзі наведвалі бабулю і расказвалі ёй свае сны, а яна разбірала іх і гаварыла, напрыклад: „Гэта добры сон, будзе ўдалая вестка” альбо „Дрэнны сон, будзе нягода”.

Раніцай 22 чэрвеня 1942 года бабулін сын — мой дзядзька Уладзімір расказаў, што ў сне іграў ён на акардэоне, а рэха разыходзілася ва ўсе бакі. Бабуля сказала, што гэта прадвяшчае бяду. У той дзень нямецкае войска арганізавала аблаву на партызанскі атрад Нікадзіма; мой дзядзька быў яго сувязным і ў той жа дзень у даабедні час быў забіты на акраіне пушчы каля спаленай вёскі Бярнацкі Мост.

У жніўні 1939 года па нашай вёсцы кружылі весткі пра надыходзячую вайну з Германіяй. У Ахрымах, у ліку людзей цікавых палітыкі, быў настаўнік Міхал Івацік і іншыя, што за апошні грош падпісваліся на прэсу. У падляшскіх вёсках перад кожнай хатай пры платах уздоўж вуліцы стаялі лаўкі, на якіх сядзелі вяскоўцы, а падпісчыкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF