Ніва № 44 (2842), 31 кастрычніка 2010 г.

Зараз адчуваю сябе свабодным (ч.2)

Інтэрв’ю з Анатолем Парэмбскім — беларускім народным паэтам з Валілаў-Станцыі, аўтарам двух зборнікаў паэзіі „Хвалі лёсу” (2008) і „Мы тут былі і будзям” (2010).

Спадар Анатоль, а Вашы школьныя ўспаміны.....

— У 1936-1939 гадах беларусам Гарадоччыны было вельмі цяжка жыць. Не было беларускіх школ, толькі польскія. Як хтосьці не ўмеў гаварыць па польску — а з дзяцей ніхто не гаварыў па-польску — то было вельмі-вельмі цяжка такім дзецям. Настаўнікі, трэба сказаць, былі розныя, але большасць з іх мела нядобразычлівы падыход да беларускасці. Я помню дакладна як у 1939 годзе за тое, што я па-польску не гаварыў у сваім дзіцячым асяроддзі, то кожны вялікі перапынак я мусіў стаяць у кутку.

У Мастаўлянах школа была невялікая, затое дзяцей было вельмі многа. У класах было па 50-60 вучняў. Там сядзелі адзін каля аднаго, але якаясь навука была. Найгорш, што гэта была навука па-польску. Нашы беларускія дзеці прыйшлі ў першы клас і ніхто па-польску не ўмеў сказаць аднаго слова. Сярод настаўнікаў былі чыстыя нацыяналісты, напрыклад, Жукоўскі і было цяжка з ім жыць. Былі таксама настаўнікі палякі вельмі сімпатычныя, напр. пані Барташова, якая праўдападобна выводзілася з роду Радзівілаў. Яна вучыла па-польску, бо іншай магчымасці не было, але вельмі добра адносілася да вучняў і да яе ніхто прэтэнзіі не меў. Навука нейк ішла. Памятаю як сёння, што бацюшка і ксёндз вялі рэлігію. Ксёндз склікаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF