Ніва № 44 (2842), 31 кастрычніка 2010 г.

Мара захаваць сваю мову!

Ганна КАНДРАЦЮК

Пазмагацца за будучыню мовы можна і на... ровары! Брэтонец Эмануіл ле Мерлю (Emmanuel le Merlus) сеў на веласіпед і рушыў у бок нацменаў Еўропы. Дзеля здзяйснення свайго праекта інжынер-будаўнік па прафесіі ўзяў гадавы водпуск. З роднай Брэтані выехаў ранняй вясной, дакладна 15 мая г.г. У канцы верасня, ужо з багатым досведам і восеньскай прастудай завітаў у нашу рэдакцыю, каб расказаць пра сваё турнэ. Раней наведаў дзесяткі школ і арганізацый ды ў кожнай кропцы сфатаграфаўся на фоне брэтонскага бел-чорнага сцяга, распавёў аб праблемах сваёй радзімы. Аказалася, што ў падарожжа падштурхнула яго мара захаваць родную мову.

— Хачу, каб брэтонцы размаўлялі па-брэтонску, — сказаў наш госць.

Паколькі асноўную ролю ў захаванні мовы і тоеснасці ў цэлым свеце вырашае асвета, ключ падарожжа Эмануіла ле Мерлю складаюць візіты ў школах і адукацыйных установах ды грамадскіх суполках. (Сярод спонсараў ягонага праекта апынулася аб’яднанне бацькоў навучэнцаў брэтонскай мовы). Брэтонцы — гістарычная кельцкая меншасць, якая насяляе паўночна-заходні рэгіён Францыі — Брэтань. Мы, беларусы, маем шмат супольнага з гэтым старажытным народам. Сярод іх нацыянальных страў сустракаем бліны з мясам і сырамі ды печыва з цёмнай і белай мукі. У іх этнічнай музыцы, падобна як у нас, асноўнае месца займае дуда. Урэшце брэтонцы маюць свой Брэст — адзін з буйнейшых гарадоў рэгіёна. Апрача прыведзеных паралеляў брэтонцы таксама змагаюцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF