Ніва № 44 (2842), 31 кастрычніка 2010 г.

Незабудкі” з Нурца-Станцыі

Міра ЛУКША

У Нурэцкай гміне з амаль пяці тысяч жыхароў беларусамі запісалася 13,36% насельніцтва. Паводле лікаў мужчын тут больш чым жанчын, а лясы займаюць палову зямлі. Пачынаецца яна сто кіламетраў на поўдзень ад Беластока, а сталіца гміны распаложана ў 20 кіламетрах ад павятовага горада. „Забываеце пра нас, беларусаў з Сямятыччыны!” — папракаў нас неаднойчы Язэп Карпюк з Сямятыч, паэт, аўтар найбольш вядомы ва ўсёй краіне песняй „Журавы”. І ён яшчэ раз завязе мяне ў нядзелю 17 кастрычніка, у вятрысты і халодны дзень, калі не ходзяць аўтобусы па вёсках, — у Нурэц-Станцыю. А спачатку — у Жэрчычы, непадалёк Залесся. А было падобна ў сонечны май 2008 года, калі ён падкінуў мяне на сваім чырвоненькім фіаціку на сустрэчу. Іншым разам моцна свяціла жнівеньскае сонца ці разгуляўся праліўны дождж. Гэта было ў Машчонай-Панскай, куды на свята вёскі прыехалі госці не толькі з Нурэцкай гміны. А гэта якраз яны прывезлі сонца: незабудачкі-цётачкі, якія адважыліся паспрачацца за сваё ў гмінным доме культуры ў Нурцы-Станцыі і выступіць як самастойны ансамбль са свойскімі песнямі. Праўда, не трэба было ім спрачацца з Ірэнай Яношук, якая заўжды іх падтрымае. У нурэцкім доме культуры раней збіраўся вялікі калектыў, у большасці пенсіянерскі. „Тэнча”, значыць, „Вясёлка”. Ім даспадобы былі патрыятычныя песні. А гэтыя сталі „Незабудкамі”, якіх выпадкова ўдалося... мне ахрысціць у Машчонай-Панскай, калі мы першы раз спаткаліся. Потым прадзіралася (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF