Ніва № 44 (2842), 31 кастрычніка 2010 г.

За шклом

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Апошнім часам са сваіх акраін у цэнтр Беластока стаў я хадзіць пяшком. Гэта і фізкультурна, і экалагічна, і эканамічна — не толькі ашчаджаючы на білетах, але нават і на часе. Бо ж цяпер усялякі транспарт па некаторых беластоцкіх вуліцах валочыцца крайне няспешна па прычыне іх грунтоўнай перабудовы і празмернай колькасці самаходаў. Ды не толькі, бо выступае тут і адна недамернасць.

Хаця часта хаджу па Беластоку на сваіх дваіх, аднак часікам карыстаюся і гарадскімі аўтобусамі. Вось так аднойчы з па-чарапашаму прасоўваючагася забітай вуліцай аўтобуса глянуў я навонкі яго. А там такімі ж тэмпамі „гналіся” легкавушкі. А ў тых легкавушках ехалі амаль выключна самі шафёры — мо толькі ў кожнай больш-менш дзесятай былі пасажыры. Значыць, у машынах ездзяць у прынцыпе адно „сінглі”, якія ў разлічаных на стандартную сям’ю легкавых самаходах перавозяць з аднаго месца Беластока ў іншае адно паветра, выручаючы такім чынам закладзенага прыродай паветрагона — вецер, ды розныя яго абумоўленасці кшталту цыклонаў ці антыцыклонаў. Да таго ж трэба дадаць, што пешаход ці пасажыр аўтобуса займае каля аднаго квадратрнага метра вулічнай плошчы, а адзінокі вадзіцель са сваім самаходам ды дыстанцыяй перад і за машынай займае таго месца ў дваццаць разоў больш. І так закліноўваюцца тыя нашы беластоцкія вуліцы.

Неўзабаве пасля гэтага назірання сустрэў я знаёмую, якой не бачыў мо з пяць гадоў, а якая жыве па суседняй ад мяне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF