Ніва № 44 (2842), 31 кастрычніка 2010 г.

Бляск і беднасць

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Каму ў Беларусі жыць добра? Перыфразуючы гэтае някрасаўскае рытарычне пытанне, гатовых адказаў не маю. Ці добра жыць тым, хто нахапаў, накраў маёмасці і грошай, але штоноч прачынаецца ў халодным поце і ўздрыгвае пры кожным невядомым тэлефанаванні? Ці добра пачуваюцца тыя дзяржаўныя чыноўнікі, якія цудоўна ўсведамляюць, што ўлада ў дзяржаве ўзурпавана, што ніхто іх нікуды не выбіраў, што парадак у краіне забяспечваецца толькі сілай, адміністрацыйным прымусам і падманам? І пры тым разумеюць, што іх „залатая пара” неўзабаве скончыцца, прыйдзе іншая палітычная сітуацыя. З іншага боку, ці добра жыць тым, хто няўпэўнены, што заўтра яму падоўжаць працоўны кантракт, што будзе чым заплаціць за кватэру і накарміць дзяцей? Улада на беларускай зямлі аддалена ад народа як Месяц ад Зямлі. Амаль кожны дзень ад розных знаёмых даводзіцца чуць пра парадкі ў той ці іншай сацыяльнай установе — як амаль не кормяць у дзіцячым шпіталі, ці якія нясмачныя стравы даюць у радзільні. Людзі расказваюць, што іх хатнія жывёлы лепей харчуюцца. На мінулым тыдні давялося зайсці ў прыбіральню ў адной з вясковых школ Гродзеншчыны. Там было досыць чыста, але ніякай зручнасці і камфорту — старыя ўнітазы без накрывак, яшчэ савецкая плітка, драўляныя касыя перагародкі. Менавіта ў такіх школах мы вучыліся чвэрць стагоддзя таму. Нічога ў іх не змянілася з савецкіх часоў, толькі дзяцей паменела ў некалькі разоў ды слаі фарбы ядавітага колеру павялічыліся. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF