Ніва № 44 (2842), 31 кастрычніка 2010 г.

Цаглінка на лепшы фестываль

Ілона КАРПЮК

У таямніцы скажу, што хацелі ў гэтым годзе наладзіць адзін з канцэртаў у Шчытах, — сказаў Міхась Сцепанюк, старшыня Звязу беларускай моладзі, арганізатар XVII Фестывалю „Бардаўская восень”, — але, як відаць па праграме, яшчэ год трэба пачакаць.

„Co się odwlecze to nie uciecze” — гаворыць польская прымаўка і, здаецца, рацыя ў тым, каб не спяшацца, толькі паказаць усе арганізатарскія таленты ў адпаведні момант. Таму сёлета „Бардаўская восень”, хаця як заўсёды вабіла кранальнай праграмай, ахвяравала цудоўны настрой і зацікаўленне публікі да прэзентаванай музыкі, магла падацца такой пераходнай, на крок да... Звяз беларускай моладзі ўсе свае сілы аддае зараз Цэнтру адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах, таму сёлетнім „Бардам” бракавала адчування стабільнасці і ўпэўненасці. Але я ўпэўнена, што якраз дзякуючы семнаццатаму выпуску праз год, калі фестываль стане дарослым, напэўна набудзе новы характар ды пры дапамозе публікі, якая ахвотна набывала дабрачынныя цаглінкі на цэнтр у Шчытах, гукі „Бардаўскай восені” паплывуць з новай якасцю. Але! Усё гэта не абазначае, што сёлетні фестываль быў слабейшы за папярэднія. Хто паяўляўся на канцэртах ці слухаў трансляцыі на Радыё Рацыя ведае, што ўражанні можна мець ад фестывалю адны і тыя ж самыя. Мёд на сэрца!

У „Бардаўскай восені” заўсёды мяне захапляе атмасфера, якая існуе на зусім розных узроўнях, асабліва сярод канкурсантаў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF