Ніва № 43 (2841), 24 кастрычніка 2010 г.

Зараз адчуваю сябе свабодным (ч.1)

Інтэрв’ю з Анатолем Парэмбскім — беларускім народным паэтам з Валілаў-Станцыі, аўтарам двух зборнікаў паэзіі „Хвалі лёсу” (2008) і „Мы тут былі і будзям” (2010).

Юрка Буйнюк:Спадар Анатоль, крыху Вашай жыццёвай біяграфіі...

Анатоль Парэмбскі: — Нарадзіўся я 25 снежня 1927 года ў вёсцы Страшава ў гміне Гарадок на Беласточчыне. У дакументах запісалі, што 23 снежня. Чаму так атрымалася? Таму, што пасля першай сусветнай вайны праваслаўныя святары не мелі арыгінальных метрычных кніг. Яны толькі занатоўвалі, калі хрысцілася нованароджанае дзіця. Як спатрэбілася метрыка, то трэба было ісці да каталіцкага ксяндза ў Гарадку. І як бацюшка рабіў метрыку, то ўлады дакладна не ведалі 25 ці 23 і запісалі 23 снежня.

Гаспадарка была досыць вялікая, але як пачалі дзяліцца, то на душу прыпала па два гектары. З двух гектараў цяжка было ўтрымаць сям’ю і таму браты майго бацькі шукалі новага месца, каб ажаніцца і таму ішлі ў прымакі. З працай, каб падзарабляць, было горш чымсьці цяпер, пры капіталістычнай дэмакратыі. Мой бацька шукаў іншых магчымасцей, каб стварыць добрыя ўмовы для жыцця сваёй сям’і. Ажаніўся бацька з удавою, у якой былі тры дачушкі, але ўсе яны памерлі ў бежанстве. Ну, а як быцька ажаніўся, то нажыў з маёй мамай чатырох сыноў — трох маіх братоў. Майму бацьку была нагода купіць гаспадарку ў Мастаўлянах па Кастусю Каліноўскім. Гэты маёнтак быў парцаляваны ў адпаведнасці з новай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF