Ніва № 43 (2841), 24 кастрычніка 2010 г.

Бібліятэкі — юбілеі па абодвух баках мяжы

Міра ЛУКША

Найстарэйшая публічная бібліятэка Беларусі з нагоды 180-годдзя сабрала ў Гродне навукоўцаў з розных краін. 16 жніўня ў Абласной навуковай бібліятэцы імя Яўхіма Карскага праводзілася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя „Публічная бібліятэка ў кантэксце грамадска-культурнай прасторы рэгіёна — два стагоддзі гісторыі”. Узялі ў ёй удзел гісторыкі і філолагі з Гродна ды навукоўцы і прадстаўнікі бібліятэчных сістэм з Польшчы і Расіі. У Гродна прыехаў таксама праўнук Яўхіма Карскага — пісьменнік з Пецярбурга Аляксандр Карскі. Прадставіў ён невядомую шырокай публіцы інфармацыю з жыцця свайго прадзеда — ураджэнца Гродзеншчыны, вядомага этнографа, стваральніка беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства. У юбілеі ўдзельнічаў таксама Ян Ленчук — дырэктар Ваяводскай публічнай бібліятэкі імя Лукаша Гурніцкага ў Беластоку — „Падляшскай ксёнжніцы”, якая сёлета адзначае сваё стагоддзе. Ян Леанчук — адзіны з усіх выступоўцаў, які на мерапрыемстве прамаўляў па-беларуску:

— Эканамічны разлік штораз часцей спіхвае на абочыну выдавецкую дзейнасць, а яна вядзе да таго, што кніжка становіцца таварам раскошы. Тым большага значэння набірае роля бібліятэк, каб пазбягаць гэтым некарысным напрамкам і заняпаду. Бібліятэкі, бывае, ідуць у напрамку інтэрнэт-кафеек, абяцаючых інфармацыю, як вядома, не заўсёды каштоўную, неаднойчы паддаваную маніпуляцыйным дзеянням. Тады бібліятэкі страчваюць чытачоў, а здабываюць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF