Ніва № 43 (2841), 24 кастрычніка 2010 г.

Памяць і прафанацыя

Міхал МІНЦЭВІЧ

У дзень 1 лістапада жыхары гарадоў, а з нейкага часу і вёсак, наведваюць магілы блізкіх, стаўляюць на іх свежыя кветкі, запальваюць лампадкі і часта прыводзяць святара каб згаварыў кароткую малітву і пасвяціў месца вечнага спачынку. Бывае, што над магілай скажам некалькі слоў у адрас нашых пакойных блізкіх. Многія рэлігіі лічаць, што зямля з’яўляецца базарам, а неба нашым домам. Гэта абазначае, што на зямлю прыходзім на кароткі час, каб зараз вярнуцца назад: пасля смерці чалавек вандруе ў неба, якое з’яўляецца яго сапраўдным домам.

Пачаткаў ушаноўвання памяці памерлых трэба шукаць каля першай чалавечай магілы. Звычай памінаць пакойнікаў цягнецца з дагістарычных часоў і ў розных эпохах набываў розныя формы.

Ля многіх вёсак Падляшша ў лясных гушчарах можна сустрэць адзінокія салдацкія магілы, а на палях курганы — сляды колішніх пахаванняў. На жаль, да гэтых месц цяпер ужо ніхто з лампадкай не прыходзіць. А належыцца ім так нямнога — крышынка людской памяці, крыж або валун; адным словам — патрэбны ім жэст чалавечнасці. Кветкі і знічы, якія ў лістападзе нясем на магілы сваіх блізкіх, гэта знешняе выяўленне памяці жывых аб памерлых. Стоячы ля магіл родных быццам спыняем час і акунаемся ў роздум аб прамінанні. Нярэдка ў гэты дзень без сораму вызваляем на хвіліну схаваную ў глыбі нас чалавечнасць і, разглядаючыся вакол сябе, заўважаем штосьці больш навонкі нас. І тады запальваем свечку на самотнай, запушчанай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF