Ніва № 43 (2841), 24 кастрычніка 2010 г.

Дзядзька Хонекер

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З некалькіх з’ездаў савецкай кампартыі, якія адбыліся пры маёй памяці, запамятаўся мне адзін — XXIV з красавіка 1971 года, — але не з прычыны нейкай яго асаблівай важнасці, але па прычыне вельмі хітрай метамарфозы, якая на ім здарылася. Менавіта на з’езд у Маскву прыехала дэлегацыя таварышаў з Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі, якую ачольваў Вальтэр Ульбрыхт, а ўжо ў ходзе з’езду газеты сталі — быццам нічога асаблівага не сталася — пісаць, што гэтую ж дэлегацыю ўзначальвае Эрых Хонекер. Так спадцішка саветы выканалі ракіроўку ўсходненямецкага партыйнага кіраўніцтва; фармальная змена гедээраўскага лідэра адбылася некалькі тыдняў пазней у Берліне. Заходненямецкія газеты напісалі на гэты конт, што Ульбрыхта скінулі з пасады, бо завысока задзёр нос перад крамлёўскімі давернікамі ды з’едліва пракаментавалі, што стаў ён ахвярай сістэмы, якую сам рупліва ўкараняў. Дадам яшчэ, што дакументы таго з’езду прыводзяць адну яго важную канстатацыю: „В процессе социалистического строительства сложилась новая историческая общность людей — советский народ”...

Капээсэсаўскія з’езды канулі ў Лету, але той савецкі народ астаўся, асабліва ў адной хітранькай краіне — Беларусі, дзякуючы яе лідару, які вельмі рупіцца пра захаванне захаплення сваёй — здамінаванай культам Масквы, вайны і змагання — маладосці, пра жыццё ў вялікай агульнай казарме заміж у прытульным сваім доміку. Той лідар яшчэ больш размашыста шагае следам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF