Ніва № 43 (2841), 24 кастрычніка 2010 г.

Дзень Радыё Рацыя

Віктар САЗОНАЎ

Трынаццатага кастрычніка, зранку, сеў я ў машыну, і, як заўсёды, уключыў радыё, каб паслухаць, што на свеце робіцца і як і якая радыёхваля асвятляе адну і тую ж падзею. Вельмі цікава бывае прааналізаваць беларускія радыёстанцыі і параўнаць іх з Радыё Рацыя, якое таксама чуваць у Гародні. Насмяешся часамі з таго, як умеюць некаторыя „акулы пяра” пераварочваць усё з ног на галаву. Пасля пасумуеш з нікчэмнасці чалавечай натуры, якая так нахабна ўмее адну і тую ж падзею трактаваць процілегла нават не за самыя вялікія грошы. А пасля пераключышся выключна на хвалю Радыё Рацыя і думаеш, што не пашкодзіла б усім гарадзенцам рабіць менавіта так.

Дык вось, у гэты дзень хацеў я зрабіць гэтак жа, як і заўсёды. Глынуць надумаўся, так бы мовіць, крыху рознабаковай інфармацыі. Як ніяк, але ў нас выбары. І не абы-якія, а прэзідэнцкія. Цікавасць да таго, што вяшчаюць хвалі розных роўняў і ўзроўняў — патроеная. Націскаю, значыць, гузік адной з айчынных радыёстанцый, а там цішыня. Націскаю другі — зноў ціха. Як ноччу на Марсе (у бязветранае надвор’е, зразумела). Што гэта, думаю, здарылася? Маўчаць усе хвалі, акрамя Радыё Рацыя! А Радыё Рацыя аж заліваецца, як салаўі пры закаханых.

Можа, мяркую сам сабе, ужо дэмакраты перамаглі на выбарах, а я нешта недагледзеў? А можа, хоць і дата трынаццаць, гэта дзень, калі збываюцца мары беларусаў? У тым ліку і мая мара, каб усе слухалі Радыё Рацыя, таксама збылася? Вось бы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF