Ніва № 43 (2841), 24 кастрычніка 2010 г.

Большаму парку — не!

Аляксей МАРОЗ

Раней назіральнікі за размовамі ў справе пашырэння Белавежскага нацыянальнага парку лічылі, што Нараўчанская гміна можа быць першай, якая дасць згоду на павелічэнне парку на сваёй тэрыторыі. Мелася таксама ўражанне, што ўлады Белавежскай і Гайнаўскай гмін чакалі рашэння Рады Нараўчанскай гміны ў гэтай справе. Дарогу да такіх рашэнняў адкрыла падпісанне ў пачатку верасня Белавежскай праграмы развіцця прадстаўнікамі Міністэрства асяроддзя, Дзяржаўных лясоў, Белавежскага нацыянальнага парку, Ваяводскага фонду аховы асяроддзя і воднай гаспадаркі, прадстаўніком Маршалкоўскай управы, гайнаўскім старастам Уладзімірам Пятрочукам і нараўчанскім войтам Міколам Павільчам.

Само падпісанне Белавежскай праграмы развіцця нічога не вырашала ў справе пашырэння парку, але давала гарантыю, разам з падпісанай раней у Ваяводскім фондзе аховы асяроддзя і воднай гаспадаркі прамесай, на атрыманне 70 мільёнаў злотых, у якасці дапамогі для гмін Гайнаўскага павета на інвестыцыі ў ахову асяроддзя і развіццё турызму, у выпадку падтрымання раднымі ідэі павелічэння парку. Прыгадаю, што Нараўчанская, Гайнаўская і Белавежская гміны, на якіх тэрыторыі меў бы быць павялічаны БНП (прыблізна на звыш тры тысячы гектараў у кожнай з гмін), мелі б атрымаць па 18 млн. зл. дапамогі, да якой мелі б дакладваць па 15% уласных сродкаў. Менавіта на гэтыя ўласныя сродкі выдзеленых было 5 млн. зл. у якасці беспрацэнтных крэдытаў для згаданых трох (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF