Ніва № 42 (2840), 17 кастрычніка 2010 г.

У артылерыі і афіцэрскай школе

Міхал МІНЦЭВІЧ

Польская армія стала прафесіянальнай, няма ўжо прызываў. Але на працягу дзесяцігоддзяў абавязак вайсковай службы быў для адных траўмай, а іншых напаўняў пачуццём гонару; апошнія прызыўнікі завяршылі службу ў 2009 годзе. Цяпер вайсковай прафесіяй зацікаўлены маладыя і старэйшыя, і цікава, што сярод іх многа жанчын.

А як было даўней у войску? Пры санацыі многія салдаты былі непісьменнымі і ім, як, напрыклад, у 2 батарэі 9 артпалка ў Брэсце, дзе ў 1931-33 гадах служыў Пётр Пятроўскі з Орлі, зімою ладзілі лікбезаўскія (лікбез — навучанне грамаце непісьменных дарослых і падлеткаў) курсы.

У пасляваенных гадах многія кананіры атрымлівалі ў войску нават афіцэрскія званні, а будучы ўжо ў запасе атрымлівалі павышэнні. Мая Орля ўнесла — можна сказаць — вялікія заслугі для артылерыі. Служылі ў ёй многія мясцовыя, м.інш. Вячаслаў Назарэвіч (мой дзядзька), Міхал Кубаеўскі, Канстанцін Качалюк, Пётр Амельяновіч і Міхал Стэльмашук, народжаны ў 1933 годзе, які служыў у 75 палку 21 дывізіі і згадзіўся падзяліцца сваімі ўспамінамі.

— Ці калісь у войску была г.зв. дзедаўшчына (fala — сістэма нефармальных іерархічных адносін у войску, прыніжанне малодшых салдат старэйшымі)?

— А як жа! Да прысягі давалі нам пытлю, але гэта зразумела. Я, яшчэ да войска, выпрацаваў прыгожы почырк. Камандзір артылерыі, капітан Павульскі пабачыў як я пішу і ўзяў мяне на пісара. Але я толькі два тыдні ў войску. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF