Ніва № 42 (2840), 17 кастрычніка 2010 г.

У родным горадзе чужынцам

Яўген ВАПА

Ужо пяць гадоў як няма ў жывых нашага рэдакцыйнага сябры, гродзенскага карэспандэнта „Нівы” Дзімы Кісяля. 30 верасня 2005 года на 42-м годзе жыцця абарваўся жыццёвы шлях сапраўднага беларускага патрыёта і звычайна шчырага, добрага чалавека. Ніжэй друкаваныя словы пісаліся мною ў 2007 годзе па просьбе гродзенскіх выдаўцоў, якія абяцалі выпусціць кнігу ўспамінаў пра знакамітага грамадзяніна Беларусі і незвычайнага гарадзенца — Дзіму Кісяля. Кніга аднак да гэтых дзён не пабачыла свету. Таму звычайная людская памяць пра аднаго з нас, журналістаў, а асабіста майго сябру і сябру многіх беларусаў Беласточчыны, падштурхнула мяне да публікацыі гэтага тэксту.

Услухоўваюся ў шум дажджу, углядаюся ў цемру ночы. Здаецца, зараз неспадзявана, ціха, непрыкметна, выплыве на чарговую сустрэчу гарадзенскі канспіратар канца савецкай эпохі і лукашэнкаўскіх часоў Дзіма Кісель. Ён любіў ноч. Ноччу адчуваў сябе больш бяспечна, больш утульна. Можа яшчэ і таму, што ўжо не мусіў углядацца ў твары людзей, якія штодзённа сваімі дзеяннямі і крывадушнымі словамі апаганьвалі святую яму беларускасць. Ноччу быў са сваімі. Таму ноч станавілася яму светлай прасторай. Таму так і любіў слухаць баладу свайго сябра пра самоту. „Ноч над Гродна — кіне свой цень. Аддзеліць цемру ад святла”. Аднак не аддзяліла. У родным горадзе, у якім нарадзіўся, глядзеўшы на ўсё рэальнае, прыйдзецца яму з цягам гадоў адчуць сябе чужынцам, а не поўным годнасці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF