Ніва № 42 (2840), 17 кастрычніка 2010 г.

Cвойская вязанка

Міра ЛУКША

Для шмат якіх маіх знаёмых у розным узросце, таксама і для маёй мамы, якой гадоў за семдзесят, забаўляльны цэнтр „Кrąg” фірмы „Ярд” па вуліцы Вярбовай 6 у Беластоку асацыюецца з вясёлай гульнёй. „Крыху старэйшыя падлеткі” ўсе даты забаў маюць запісаныя хіба ў нейкім сшытачку, бо змаўляюцца на танцы не толькі ў „Крузе”, а абскокваюць нават івенты клубаў АА, дзе, вядома, ніхто не выпівае. Мяне спакусіла „Беларуская гала” 1 кастрычніка. Ад 20 гадзіны мелі пачацца выступленні гуртоў-выканаўцаў беларускай песні — як запісалі ў запрашэннях: „Viesna”, „Fantastic Boys” „Respect”, „Arax” i „Białe Wilki”.

— А якая там „Галя”! Пародыя! — смяецца пан Зыгмунт, узрост: позні сярэдні. — Ужо лепшыя беларускія імпрэзы робіць клуб „Гвінт” або АЦК, не ўспамінаючы ўжо легендарнай „Прэм’еры-2000”. „Фантастык бойсаў” я б не назваў беларускімі. Проста, большасць гэта гурты звязаныя з дыска-пола. На маю думку беларускія гурты гэта „Ас”, „Прымакі”, „Vegas”, „Sekret” (беларускі). Ну, вось, „Аракс”, „Бяседнікі”, „Denim”, „Server”, „Me trum”, „Lider”, „Cont a”, „Kalinka”, „Capri”, „Грамада”, „Casanow”, „Lailand” „Karali”, „Viesna”, „Зорка”, „Сказка”, крыху „Міраж”... Пералічаныя мною ансамблі маюць прынамсі 3 альбомы па-беларуску і вядомыя ў беларускім і ўкраінскім асяроддзі. Калі гаворка пра „Фантастык бойсаў”, выдалі яны дзве кружэлкі як „Сябры”. Я чакаю „Вясну”...

І я чакаю „Вясну”. Усе гурты, што сёння маюць выступіць, рэкламуюцца. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF