Ніва № 42 (2840), 17 кастрычніка 2010 г.

Новы ўніверсітэт на Падляшшы

Адам БОБРЫК

Падляшская акадэмія ў Седльцах пераўтварылася ў Прыродазнаўча-гуманітарны ўніверсітэт. На ўрачыстую інаўгурацыю новага акадэмічнага года, 4 кастрычніка, прыбыло шмат важных дэлегацый. Сярод іх былі таксама беларусы, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу і навуковых цэнтраў. Пасольства прадстаўляў часовы павераны пасольства Рэспублікі Беларусь у Польшчы Андрэй Лазавік, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аляксандра Пушкіна — прарэктар праф. Канстанцін Красоўскі, а Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы — дэкан гістарычна-сацыялагічнага факультэта праф. Эдмунд Ярмусік. Сярод гасцей быў таксама а. Славамір Кохан — прадстаўнік архіепіскапа люблінскага і холмскага Авеля.

У ходзе ўрачыстай акадэміі рэктар праф. Антоні Юўка прадставіў шэраг значных дасягненняў сядлецкага акадэмічнага асяроддзя. Акадэмія прыдбала многа вонкавых сродкаў на развіццё інфраструктуры, якая павышае стандарт адукацыі. Толькі ў мінулым акадэмічным годзе з еўрасаюзных фондаў паступіла 35,5 млн. зл. на пабудову гуманітарнага аддзялення і 12 млн. зл. на мадэрнізацыю і разбудову інфарматычнай сістэмы. У вучэльні працуюць 623 выкладчыкі, у тым ліку 156 прафесараў. Навуковыя супрацоўнікі ў апошніх месяцах выдалі друкам 1630 публікацый. Распрацоўваецца 398 даследчыцкіх тэм і грантаў. Адбылося 25 навуковых канферэнцый. Выпрацаваныя дасягненні і права прысвойваць вучонае званне доктара спрычыніліся да павышэння статусу Акадэміі і пераўтварэння (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF