Ніва № 42 (2840), 17 кастрычніка 2010 г.

Без самастойнага Беларускага камітэта

Аляксей МАРОЗ

Распачалася ўжо выбарчая кампанія. Самаўрады будзем выбіраць 21 лістапада (другі тур — 5 снежня). Адбылася таксама рэгістрацыя выбарчых камітэтаў і вядомым стала, што ў выбарчых гонках не будзе самастойна ўдзельнічаць Беларускі выбарчы камітэт, які аб’яднаўся з Самаўрадавым паразуменнем Гайнаўскага павета (узніклым раней на аснове камітэта Саюза левых дэмакратаў), ствараючы Выбарчую кааліцыю „Гайнаўская зямля”. Аднак на практыцы людзі, што ў 2006 годзе балатаваліся ў Гайнаўскім павеце са спіскаў Беларуска-народнага выбарчага камітэта, раздзяліліся і пойдуць у бліжэйшых выбарах прынамсі з трыма выбарчымі камітэтамі: Выбарчай кааліцыяй „Гайнаўская зямля”, Грамадзянскай платформай і ПСЛ.

Пойдуць з рознымі камітэтамі

Раздзяліліся перш за ўсё галоўныя лідары Беларуска-народнага выбарчага камітэта, які быў створаны 8 гадоў таму на аснове Беларускага выбарчага камітэта і ПСЛ. Яўген Сачко мае намер ісці на выбары з Выбарчай кааліцыяй „Гайнаўская зямля”, Міхал Андрасюк — з Грамадзянскай платформай, Мікола Яноўскі, зразумела, з ПСЛ (4 гады назад ішлі з БНВК кандыдаты ад ПСЛ, а сам Яноўскі ўжо з самастойнага ПСЛ), а Міраслаў Раманюк сказаў, што яшчэ не рашыўся наконт свайго старту ў выбарах (маю на ўвазе лідараў у маштабе ўсяго БНВК, бо рэгіянальных было больш). Калі глянуць на цяперашніх радных Гайнаўскага павета, выбраных ад БНВК, дык хутчэй за ўсё яны раздзеляцца амаль раўнамерна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF