Ніва № 42 (2840), 17 кастрычніка 2010 г.

Вяртанне новага

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У не надта далёкім мінулым, якое яшчэ помняць нашы старэйшыя людзі, па вёсках праводзілася г.зв. калектывізацыя — „працэс добраахвотна-прымусовага аб’яднання аднаасобных сялянскіх гаспадарак у калектыўныя” — як падае даведнік, якая — як падае іншы даведнік — „spowodowała katastrofalny spadek produkcji rolnej i klęskę głodu”. Вось так менавіта: добраахвотна-прымусовая. У мяне ўзнікае асацыяцыя гэтай правальнай для сельскай гаспадаркі ініцыятывы з цяперашняй экалагізацыяй, а канкрэтна — націскам на адчужэнне пушчанскага насельніцтва ад Белавежскай пушчы. І тут маем таксама kij i marchewkę — крыху прымусу і крыху заахвочвання. Вось і нашы пушчанскія гміны аказаліся перад гэтай бязвыбарнай дылемай: калі не возьмуць тае грашовае моркаўкі, то і так дастануць заканадаўчым кіём.

Пашырэнне калектывізацыі пачалося з сярэдзіны 1929 года. З гарадоў у вёскі накіроўваліся партработнікі, камсамольцы, брыгады рабочых, якія склікалі сходы сялян і запісвалі іх у калгасы. (...) Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва БССР выступіла з ініцыятывай зрабіць Беларусь зонай суцэльнай калектывізацыі...”. Ці ж зараз няма адмысловых актывістаў, якія хацелі б зрабіць пушчу зонай суцэльнай экалагізацыі? Ці ж не накіроўваюцца ў нашы самаўрадавыя ўстановы прапагандысты, якія склікаюць сходы насельніцтва і агітуюць за зашлагбаўманне Белавежскай пушчы, за яе, мякка кажучы, дэгуманізацыю. Ці ж няма зараз такіх жа паўлікаў марозавых, якія выйшлі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF