Ніва № 42 (2840), 17 кастрычніка 2010 г.

Пікеты і партрэты

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Паводле журналісцкай і праваабарончай дзейнасці давялося мне цягам астатняга тыдня нямала часу правесці ў Гродне паблізу пікетаў па зборы подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Уражанняў сабралася нямала. Імі і спяшаюся падзяліцца з чытачамі нашага тыднёвіка. Цэнтральным месцам пікетаў у горадзе над Нёманам стаў уваход на цэнтральны Скідальскі рынак. Тут шчыруюць зборшчыкі аўтографаў мясцовых жыхароў у падтрымку Рыгора Кастусёва, Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева, Яраслава Раманчука. Сярод пікетоўшчыкаў практычна ўсе людзі маладога і сярэдняга ўзросту. Атмасфера паміж рознымі дэмакратычнымі актывістамі абсалютна карэктная і нават сяброўская. Ім дзяліць асабліва няма чаго, бо мэта агульная — змена палітычнага рэжыму.

Здзіўляе актыўнасць людзей, многія з якіх скіроўваюцца адмыслова сюды да партрэтаў прэтэндэнтаў, каб паставіць подпіс за дэмакратычнага вылучэнца, часцяком прыходзяць сямейнымі парамі і падпісваюцца адразу за некалькіх, ці нават за ўсіх згаданых апазіцыйных прэтэндэнтаў. Некаторыя заяўляюцца з працы купкамі і калектывамі. Уражвае абазнанасць гарадскіх жыхароў, значная частка якіх вельмі добра арыентуецца ў палітычным спектры і мае ўжо ясную ідэнтыфікацыю і вызначаныя прыярытэты. І гэта пры адсутнасці незалежных мас-медыяў! Відавочна, што за апошнія гады значна ўзрасла роля інтэрнэту, які спакваля становіцца ўплывовай альтэрнатыўнай крыніцай інфармацыі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF