Ніва № 41 (2839), 10 кастрычніка 2010 г.

Падзівіцца на добрых людзей

Ганна КАНДРАЦЮК

(пачатак у 39 н-ры)

— А многа бацюшкаў налічыў? — пытае Ніна з прыпушчанскай вёскі ў свайго знаёмага.

— Лічыў — лічыў і шчот згубіўся!

Яшчэ дваццаць гадоў таму ранг парафіяльнага свята вызначала колькасць свяшчэннікаў. Іх дакладна лічылі і аглядалі, каб пасля за бяседна-сваяцкім сталом удакладніць з якой парафіі, чый ён сваяк, адкуль яго матушка. Гутаркі пра духавенства лічылі тэмай з „вышэйшай полкі”, іх звычайна краналі ў пачатку гасціны, калі застольнікі яшчэ не спявалі і не абдымаліся...

Сёння ўсе гаварылі пра аўтобусы і машыны, якія не памесціліся на стаянцы за вёскай. Як не дзіўна, гэтая карціна, з самаходам на першым плане, наклікала думкі пра сілу і патэнцыял людской масы. Як бы сказалі святыя айцы: царква гэта не ўлада і не золата на купалах; царква — гэта народ! У нашым беларуска-падляшскім выпадку неабходна нанесці адну праўку: царква гэта абжыты і працавіты народ. Паломнікі, якія з’ехаліся ў Кудак з усёй Беласточчыны ды нават з замежжа (былі пілігрымы з Беларусі, Грэцыі, Украіны, Францыі), хвалілі жэст праваслаўнага бізнесмена з Варшавы, які сам купіў будынак царквы і выклаў на пабудову ўжо трыста тысяч злотых. Не менш захапляліся і хвалілі працавітасць і ахвярнасць людзей з навакольных вёсак: Бо яны дзень і ноч дапамагаюць Гаўрыілу!

* * *

— Каб вы бачылі як з кожнага боку едуць. І старыя, і маладыя! Хлопцы аж ад Ольштына (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF