Ніва № 41 (2839), 10 кастрычніка 2010 г.

Праваслаўе ў Рэчы Паспалітай

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

23 і 24 верасня ў Беластоку і Супраслі адбылася навуковая канферэнцыя на тэму „Праваслаўныя ў гісторыі Рэчы Паспалітай”, ладжаная Супрасльскай акадэміяй і Універсітэтам у Беластоку. На канферэнцыі былі зачытаны каля паўтара дзесятка дакладаў рознай адлегласці ад стрыжнявой тэмы канферэнцыі. Я пастараюся больш грунтоўна паказаць толькі тыя лекцыі, якія кранаюць галоўным чынам нашу мясцовую гісторыю.

Найбольш цікавым лічу даклад, зачытаны прафесарам Антонам Мірановічам, на тэму „Праваслаўныя жонкі і мацеры польскіх каралёў і князёў”. Дарэчы, сам дакладчык пра аб’ект сваіх доследаў прызнаўся: „Сам я не спадзяваўся, што іх столькі было”. А было так, што амаль усе каралі і князі з роду Пястаў мелі праваслаўных жонак або мацярэй. Для прыкладу: дачка Баляслава Храбрага стала жонкай тураўскага і кіеўскага князя Святаполка Яраполчыча. Сын Яраслава Мудрага ажаніўся з дачкою Казіміра Аднавіцеля, Баляслаў Крывавусты быў жанаты з дачкой кіеўскага князя, ягоная дачка выйшла замуж за рускага князя, ягоны сын ажаніўся з ноўгарадскай князёўнай, а ягоная сястра была жонкай таксама ноўгарадскага князя і г.д. Ды не толькі польскія каралі і князі радніліся з праваслаўнымі, іхнія вяльможы таксама сваталіся на ўсходзе. Гэтаму звычаю прабавала супрацьстаўляцца духавенства, напрыклад, Феадосій Пячэрскі патрабаваў не дзяліць стала з іншаверцамі і не браць „горшых” католікаў.

У тую эпоху, аднак, сямейныя повязі былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF