Ніва № 41 (2839), 10 кастрычніка 2010 г.

Бельскія белліцэісты

Васіль САКОЎСКІ

Я таксама выпускнік Бельскага беларускага ліцэя і моцна ганаруся гэтым. Правучыўся ў ім ад 1952 да 1956 года, значыць, з’яўляюся выхаванцам Яраслава Васільевіча Кастыцэвіча — і гэта забавязвае мяне і яго выхаванцаў да многага. Яраслаў Васільевіч — гэта не проста ліцэйскі дырэктар, а цэлая інстытуцыя, а ліцэй — проста наш універсітэт. Беларускае школьніцтва, беларускае нацыянальнае адраджэнне непарыўна звязаны з яго асобай. Немалыя заслугі яго і ў тым, што нашае тутэйшае праваслаўе даволі пераможна прайшло праз цяжкія гады санацыі, акупацый і найцяжэйшы перыяд народнай улады. Усімі гэтымі справамі займаўся Кастыцэвіч і меў станоўчы ўплыў на іх. Проста прадстаўнікі тадышніх улад, хаця і былі ідэйнымі праціўнікамі беларускіх нацыянальных і рэлігійных спраў, часта не маглі адказаць гэтаму разумнаму, адукаванаму, інтэлігентнаму і — як бы цяпер сказалі — надзеленаму харызмай чалавеку. Менавіта гэтыя рысы дапамагалі яму таксама вырвацца з савецкіх кіпцюроў. Такім быў наш Яраслаў Васільевіч — і людзі ведалі аб гэтым.

Вось таму з выбарам сярэдняй школы клопатаў у мяне не было. Я і мае бацькі ведалі ўжо загадзя, што маёй сярэдняй школай павінен быць Бельскі беларускі ліцэй. Гэты ліцэй быў моцна папулярны тады. І так, здаўшы ў 1952 годзе ўступныя экзамены, я стаў вучнем ліцэя. Навука ў ліцэі была аднак нялёгкая. Веды ў пачатковых вясковых пасляваенных школах многія з нас атрымалі слабенькія. Вельмі цяжка было таксма (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF