Ніва № 41 (2839), 10 кастрычніка 2010 г.

Не луг, а паша!

Міра ЛУКША

Рэдакцыі „Ніва” ў Беластоку

Спадар Рэдактар! Міра Лукша два разы апісала тэму вёскі Лука і Казберукоў і Рыгаровічаў і два або тры разы ўцякае ад апісанай тэмы, прабуючы справу бачыць аднабакова. Таму я напісаў Вам тлумачэнні, таксама зрабіў гэта спадар Стоцкі. Я хачу, каб Вы звярнулі ўвагу на прыведзеныя ў апісанні справы. На 1. Акт інтрамісіі ад 18.06.1938 г. і „тытул выканаўчы” ад 12.02.1939 г. (Co tu jest grane?) 2. Ліст з Ваяводскай нарадовай рады Аддзела сельскай гаспадаркі RI-R-15|1-7|60 ад 10.10.1960 г. Рэдактар піша, што гэтае не было зрэалізавана, а праўда іншая, бо пасля таго ліста Ян Рыгаровіч як і Мікалай Лешчук былі дапісаны да паю ў супольнасці таму што карысталіся гэтай пашай, а апошнім было адмоўлена. 3. Чаму рэдактар так упарта піша пра луг, хаця ад 1864 года была гэта паша, калі яна нават пад вадой. 4. Напісалі Вы Мікалаю Стоцкаму, што ў справе падзелу грошай, на вашу думку — так толькі магло быць? Выразна ў нумары 30(2828) напісалі Вы: „Управа супольнасці прадала дзяржаве зямлю, узяла грошы і падзяліла паміж членамі. І канцы ў ваду”. Якраз гэта абвінавачанне цяжкае і небяспечнае. Маеце на высвятлене гэтага два выхады: даказаць, што так было, або высветліць і перапрасіць асобы і членаў супольнасці, якіх гэта кранула. Думаю, што два тыдні на гэта хопіць.

З павагай —

подпіс неразборлівы (Я. Смольскі).(...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF