Ніва № 41 (2839), 10 кастрычніка 2010 г.

Добры прыклад ідзе... знізу

Ілона КАРПЮК

А дакладна з поўдня. На Апольшчыне, дзякуючы паспяховай падрыхтоўцы да самаўрадавых выбараў ды кансалідацыі ў час перапісу насельніцтва, нямецкая меншасць можа сама рашаць свае справы, м.ін. уводзіць дапаможную мову ды дадатковыя ўказальнікі на роднай мове. Там не толькі немцы выбіраюць немцаў, але часта на немцаў галасуюць палякі. Па словах Бернарда Гайды, старшыні Саюза нямецкіх грамадска-культурных таварыстваў у Польшчы, таямніца поспеху заключаецца ў высокай грамадскай самаарганізаванасці ды ў разважным, разумным кіраванні на кожным узроўні.

Месцы сустрэч

Мала хто помніць, што ў час парламенцкіх выбараў 1991 года Беларускі выбарчы камітэт і Камітэт „Нямецкая меншасць” прыйшлі да пагаднення. Аднак у выніку выбараў немцы атрымалі 7 мандатаў у Сейм, мы — ніводнага. Варта пашукаць прычыны паражэння або пакарыстацца добрым вопытам, бо якраз немцы з Апольскага ваяводства свае выбарчыя стандарты будуюць з 1990 года, калі адбыліся першыя, свабодныя самаўрадавыя выбары.

— На гэты момант на 71 гмін у нас 23 сваіх войтаў, на 12 старастваў у ваяводстве 5 сваіх старастаў ды 7 сваіх радных з ліку 30 дэпутатаў, якія засядаюць у ваяводскім сейміку, — пералічвае Рафал Бартэк, старшыня Рады гміны Хшанставіцы (Chrząstowice / Chronstau).

— Польскае заканадаўства дазваляе ствараць спісы кандыдатаў меншасным аб’яднанням ды ствараць самастойныя выбарчыя камітэты, — працягвае Бернард Гайда. — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF