Ніва № 41 (2839), 10 кастрычніка 2010 г.
10 гадоў KamunikatuЛадзік МАЙНІЧ29 верасня ў Мінску ў прэстыжнай галерэі „Ў” Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org адзначыла 10-я ўгодкі з часу стварэння. Імпрэза была падрыхтавана сіламі супрацоўнікаў сайта і прадстаўнікоў Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына”, якое досыць цесна супрацоўнічае з інтэрнэт-бібліятэкай. У госці да мінчукоў прыехалі з Беластока ініцыятар стварэння папулярнага сёння сайта Яраслаў Іванюк, а таксама бібліятэкарка і журналістка Наталля Герасімюк. Абое вядомыя таксама як сталыя супрацоўнікі Радыё Рацыя. Цягам вечарыны адбылася прамоцыя інтэрнэт-бібліятэкі і радыё, прысутным раздаваліся кашулькі РР і іншая сувенірна-рэкламная прадукцыя. Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org з’яўляецца праектам Беларускага гістарычнага таварыства ў Беластоку. Яна паўстала ў 2000 годзе як прыватная ініцыятыва і цягам некалькіх гадоў існавала на грамадскіх пачатках. З часам сціплы збор публікацый беларусаў Беласточчыны, дзякуючы фінансавай падтрымцы польскага МЗС у рамках праекта „Польская дапамога”, перарос у даволі буйную бібліятэку, якая сёння стала бадай найбольш папулярнай беларускай бібліятэкай у сеціве. На сённяшні дзень на старонках сайта Kamunikat.org. можна знайсці амаль 6 тысяч розных беларускіх публікацый — кніг, часопісаў, газет, mp3-файлаў, якія датычаць Беларусі ці беларусаў. Багатыя зборы гістарычнай літаратуры, выданняў, якія недаступныя ў традыцыйных бібліятэках Беларусі, робяць Kamunikat.org (...) |