Ніва № 41 (2839), 10 кастрычніка 2010 г.

Асаблівасці характару

Віктар САЗОНАЎ

Дзіву даешся з беларускага нацыянальнага характару. У краіне жорсткі рэжым, якога нібыта трэба баяцца як агню, а тут ажно дзевятнаццаць чалавек заявілі свае намеры заняць месца Аляксандра Лукашэнкі. Нібыта нічога не баяцца — ні вайны, ні Лукашэнкі. Заявіць то заявілі, толькі не ўсё сапраўды на гэтае месца прэтэндуюць па-сур’ёзнаму. І гэта яшчэ адна загадка беларускага характару. Мяркуйце самі — адзін, дагэтуль невядомы ў палітычных колах беспрацоўны Ілья Дабратвор вырашыў зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу з аднаго чалавека для збору ста тысяч подпісаў. З самога сябе. І сябе ж прызначыў кіраўніком гэтай групы. Крыху больш у сваю ініцыятыўную групу запісала беспартыйная Наталля Старыкава. Ажно трыццаць чалавек. І нават знайшла кіраўніка гэтай групы. Іх, зразумела, не зарэгістравалі. Але выбарам гэта надало крыху адцення блазенства. Хіба што камусьці трэба, каб выбары ператвараліся ў фарс не толькі па сутнасці, але каб і знешне так выглядалі.

Некаму спатрэбілася, відаць, і вялікая колькасць кандыдатаў. Хіба што ўладзе. І народ, як у старыя савецкія часы, адразу адгукнуўся. Неверагодную актыўнасць праявілі амаль усе колы грамадства. Прадпрымальнікаў прадставілі ажно два прэтэндэнты: Віктар Цярэшчанка і Уладзімір Правальскі. Дзяржаўных служачых ды гаспадарнікаў — і Іван Кулікоў, і Сяргей Рыжоў, і Дзмітры Ус. Не засталіся ўбаку і людзі сталага веку. Свой намер стаць прэзідэнтам выказаў пенсіянер Пётр (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF