Ніва № 40 (2838), 3 кастрычніка 2010 г.

Падзівіцца на добрых людзей

Ганна КАНДРАЦЮК

(пачатак у 39 н-ры)

Скіт у Адрынках першы і адзін у пасляваеннай Польшчы. Не ў тым аднак яго прыцягальная сіла. Калі спытацца ў людзей, чаму цягнуць з адлеглых паветаў і гарадоў „на канец свету”, адкажуць: да айца Гаўрыіла. Ён для кожнага мае добрае слова, суцешыць у бядзе, падкажа як лекавацца. Словы прызнання выкажуць асцярожна, рахмана. Каб пустой хвальбой не наклікаць бяды. У глыбі душы жыве яшчэ памяць пра крыўду якая сустрэла архімандрыта вясной 2008 года, калі, хворы ды дэградаваны, быў вымушаны кінуць Супрасльскую лаўру і схавацца пасярод балот і кустоў у невядомым тады астраўку Кудак. Сёння, калі ўвесь закалот і боль перакаваліся ў адраджэнне святога месца, усе нягоды і супярэчлівасці бачацца як неабходнасць.

— Я сама nic nie mam do powiedzenia, — кажа Ніна з прыпушчанскай вёскі, — але каб не тая крыўда, людзі не прыязджалі б, не дапамагалі б яму.

— Было-прайшло, — папраўле жонку дзядзька Аляксей. — І бачыце, як усё на добрую дарогу павярнула. Дасць Бог, то яшчэ другая Грабарка ў нас будзе.

* * *

Год таму, калі ў Кудаку першы раз святкавалі дзень Антонія і Феадосія Кіева-Пячэрскіх, паломнікі дабіраліся на машынах, палявой дарогай ад Адрынок. Непадалёк скіта арганізавалі дзве стаянкі. Першую для паломнікаў, другую — для самавітых гасцей. Дастойнікі пад’язджалі на ўзгорак дзе скіт. Паколькі гэтай дарогай меў дабірацца сам мітрапаліт (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF